Найбольш доўгі падвесны мост у Беларусі адкрыецца пасля рэканструкцыі праз месяц. Зараз завяршаюцца апошнія працы па яго ўладкаванні. На 28 красавіка запланаванае адкрыццё.

Рэканструкцыя пешаходнай пераправы, якую закрылі летам 2023 года, набліжаецца да завяршэння. На апоры ўжо ўсталяваныя 40 тонаў стальных тросаў агульнай даўжынёй звыш 2,5 кіламетры, якія здольныя вытрымаць асноўную канструкцыю.

На сярэдзіне 193-мятровага мосту з’явіліся ўчасткі з празрыстым ходнікам – гэта для аматараў вострых адчуванняў. Будзе таксама начная падсветка.

Адкрыццё прымеркаванае да сімвалічнай даты – роўна 53 гады таму, 28 красавіка 1971 году гэты мост упершыню злучыў два берагі.