Калі супраць вас узбудзілі крымінальную справу, у тым ліку завочна, паводле арт. 361-1 КК, і следчыя апісваюць маёмасць, то юрысты звяртаюць увагу, што падчас ператрусу вельмі важна атрымаць дакумент пра ператрус. Важна ведаць, у які орган потым звяртацца.

“Бо потым звычайна нейкую інфармацыю высветліць вельмі складана. Часам сітуацыя можа выглядаць так: уласнік квартэры з’ехаў за мяжу, у квартэры жыве, напрыклад, яго маці, да якой прышлі сілавікі і сказалі, што арыштоўваюць кватэру і ў яе ёсць тры дні на збор рэчаў. Тут вельмі важна запытаць і запомніць, з якога органа прыйшлі і якое працэсуальнае дзеянне робіцца з квартэрай: абмежаванне распараджэння, канфіскацыя, арышт судовым выканаўцам, арышт па рашэнню суда ці нешта іншае. Гэта важна ведаць, каб зразумець што будзе далей з квартэрай”.

Юрыстам пры працы з такімі зваротамі трэба разабрацца ў падставах адабрання маёмасці: гэта рашэнне суда аб канфіскацыі, арышт у межах прымусовага спагнання грашовай суммы, ці асобнае рашэнне з удзелам КДБ.

У межах канфіскацыі па рашэння суда ці арышту маёмасці ў межах прымусовага выканання ёсць свае правілы, якая маёмасць можа быць вынятай, а якая не – у дадзеным выпадку будзе працаваць абскарджанне арышту маёмасці.

У выпадках, калі ў адабранні маёмасці ўдзельнічае КДБ, звычайна гаворка ідзе аб адабранні маёмасці за “несяброўскія дзеянні ў адносінах да Беларусі”. Рашэнне прыймае эканамічны суд – яго варта атрымаць і захаваць.

“На жаль, магчымасці ўплыву тут невялікія, але што дакладна можна зрабіць – гэта сабраць доказы таго, хто і на якой падставе адабраў у вас маёмасць. З Юрыдычнай службай “Вясны” важна даносіць гэтую праблему да міжнародных органаў”.

Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджаннем да Юрыдычнай службы «Вясны»: @zvarot96 | zvarot@spring96.org