Лукашэнка прызначыў кіраўніком Гарадзенскага аблвыканкаму Юрыя Караева — былога міністра ўнутраных спраў і свайго інспектара па вобласці.

Лукашэнка заявіў, што рабіў выбар “з шэрагу кандыдатур”.

Перад гэтым Караеў часова выконваў абавязкі старшыні аблвыканкаму. Гэтую пасаду ён атрымаў пасля таго, як папярэдні старшыня Уладзімір Каранік стаў віцэ-прэм’ерам.

Юрый Караеў кіраваў Міністэрствам унутраных спраў падчас жосткага разгону палітычных пратэстаў улетку-ўвосень 2020 года.