У Слоніме прайшоў вучэбна-метадычны збор з супрацоўнікамі кадравых падраздзяленняў органаў унутраных спраў Гарадзенскай вобласці. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам намесніка начальніка УУС аблвыканкаму Сяргея Сыцэвіча. Сярод удзельнікаў – намеснікі начальнікаў падраздзяленняў, ідэалагічны і кадравы актыў міліцыі Гарадзеншчыны, а таксама супрацоўнікі прэс-службы ведамства.

Адкрыў збор начальнік Слонімскай міліцыі Алег Карпушкін. Шмат увагі міліцыянты надавалі “вырошчванні” сваіх кадраў. Не абышлося т радыцыйна без узнагароджванняў. Акрамя ўсялякай ідэалогіі і стрэльбаў, міліцыянтаў таксама павезлі на экскурсію ў Жыровіцкі манастыр і тамтэйшую купальню.