Пенсіянерку з Ваўкавыска прыцягнуць да адказнасці за пісталет, які ў яе знайшлі. Browning захоўваўся ў прыватным доме амаль 30 гадоў.

Як піша тэлеграм-канал гарадзенскай міліцыі, усё пачалося з таго, што пра “незарэгістраваны пісталет”, які захоўвае маці, прагаварылася дачка. Пасля гэтага міліцыянты прыйшлі праводзіць ператрус. Пенсіянерка прызналася, што сапраўды мае схаваны пісталет і патроны, і паказала месца, дзе ён захоўваўся. Паводле яе слоў, у 1993 годзе яе муж выпадкова знайшоў пісталет Browning калібра 6,35 мм і 25 патронаў да яго. З таго часу зброя захоўвалася ў доме.