У Дзень так званага “яднання народаў Беларусі і Расеі” наменклатура Гарадзеншчыны правяла ўрачыстае паседжанне. Галоўным чыноўнікам выступаў “губернатор” Юрый Караеў.

“В своем выступлении Юрий Караев отметил, что этот праздник является ярким выражением нашей духовной общности, ценностных ориентиров, символом нерушимого братства”.

За апошнія гады эканоміку Гарадзенскай вобласці цесна завязалі на рэгіёны Расеі. Заключаны пагадненні ажно з 30 рэгіёнамі Расейскай федэрацыі, падпісана каля 40 міжрэгіянальных пагадненняў паміж райвыканкамамі Гарадзеншчыны і муніцыпалітэтамі Расеі. Паводле словаў чыноўнікаў толькі за мінулы год таваразварот перавысіў 2 мільярды даляраў ЗША (!).