На сайце Міністэрства ўнутраных спраў зноў з’явілася магчымасць правяраць абмежаванні на выезд з Беларусі.

Раней паведамлялася, што гэты сэрвіс стаў недаступны. На гэтым фоне праваабаронцы адзначылі, што ў Беларусі абмежаванні на выезд, якія ў цэлым могуць быць абгрунтаванымі, уводзяць з парушэннямі — “без празрыстасці, дакладных працэдур абскарджання і належнага доступу да інфармацыі”.

Напомнім таксамаўжо , што амаль месяц на партале электроннага судаводства (гэта частка сайта Вярхоўнага суда) не публікуецца расклад пасяджэнняў.