У панядзелак, 7 красавіка, у краме «Кропка» (Savičiaus g. 6) ладзяць імпрэзу памяці паэткі Ларысы Геніюш. 42 гады таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца.

На імпрэзе будзе прысутнічаць вядомая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, узнагарожаныя нядаўна Медалём Няскораных імя Ларысы Геніюш, а таксама абяцаў быць Сяргей Дубавец, які асабіста ведаў Ларысу Антонаўну.

Усе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі.