
З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі больш за 48 тысяч замежнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
З 1 студзеня гэтага года ў Беларусь прыбылі 48 659 замежнікаў з 38 краін, уключаных у спіс “бязвізу”. Бальшыня падарожнікаў прыехалі з суседніх з Беларуссю краін – Літвы, Латвіі і Польшчы. Усяго з 15 красавіка 2022 года Рэспубліку Беларусь нібыта наведалі 1 080 394 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 339.924 замежнікаў, з Літвы – 609.303, з Польшчы – 109.648. У памежным ведамстве нагадалі, што Лукашэнкам прынята рашэнне аб падаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2025 года.
