
Дзяржаўнае тэлебачанне ўзяло інтэрв’ю ў новага старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму, раней інспектара Лукашэнкі па Гарадзеншчыне, яшчэ раней міністра МУС, Юрыя Караева. Новаспечаны начальнік Гарадзенскай вобласці расказаў, што ў адпаведнасці з дырэктывай вярхоўнага кіраўніка дзяржавы ён мае намер “встряхивать управленцев” і скарачаць бюракратызм.
Між іншым Караеў прызнаўся, што праца старшынём аблвыканкаму нават больш напружаная, чым праца на міністэрскай пасадзе. Таксама Караеў моцна хваліў свайго папярэдніка Уладзіміра Караніка. А яшчэ кіраўнік вобласці расказаў як змагаюцца з “островками древесно-кустарниковой растительности” і як паспяхова пазбіралі з усіх палёў камяні.
Прапагандыстка Святлана Лук’янюк, якая агучвала пытанні, слухаючы адказы пры тым паслухмяна ківала галавой, рэагуючы такім чынам на кожны сказ “губернатора” (глядзець відэа).
