Паводле інфармацыі Белстата, за 2024 год на тэрыторыі Беларусі бацькоўскіх правоў былі пазбаўлены 3155 чалавек. Гэта на 13,65 працэнта больш, чым годам раней. З іх – 1267 жанчын (19,3%). Адна з жанчын, пазбаўленых бацькоўскіх правоў, была маладзейшай за 17 гадоў. Апошні раз такі выпадак рэгістраваўся ў 2022 годзе.

Адзначым, што колькасць пазбаўленых бацькоўскіх правоў апошнія 4 гады павялічваецца. Так, у 2021-м правоў на дзяцей пазбавіліся 2452 чалавекі, у 2022-м – 2705 чал, у 2023-м – 2776 чал.

Часцей за ўсё правоў пазбаўляюць бацькоў ва ўзросце 25-35 гадоў (33,57% выпадкаў) і старэйшых за 41 год (33,41%). Значна радзей праз гэтую працэдуру праходзяць бацькі ва ўзросце 36-40 гадоў (28,59%) і 18-24 года (4,41%).

У той жа час за 2024 год бацькоўскіх правоў былі пазбаўлены бацькі 3955 (!) дзяцей. Гэта на 15,41 працэнта больш, чым у 2023-м. Для параўнання: у 2021-м годзе такіх дзяцей налічвалася 2980, а ў 2022-м – 3304. Тэндэнцыя проста катастрафічная.