
7 красавіка — Сусветны дзень здароўя
Па стане на 7 красавіка 2025 году праваабаронцам вядома не менш чым пра 203 палітвязні, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.
Гэта людзі, якія маюць праблемы са здароўем, непаўнагадовыя на момант здзяйснення дзеянняў, што ставяцца ім у віну, шматдзетныя і іншыя людзі ў цяжкіх сямейных абставінах, людзі, якія знаходзяцца на прымусовым псіхіятрычным лекаванні ў закрытых установах. Таксама ў гэтую лічбу ўваходзяць палітвязні, якія дыскрымінуюцца паводле розных падставаў: інкамунікада, зняволеныя, якія не выходзяць з-за кратаў, нават нягледзячы на тое, што тэрмін іх пакарання сыйшоў.
У зняволенні мінімум 76 чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане фізічнага здароўя, 7 чалавек маюць інваліднасць, 30 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальнымі разладамі.
Вясна
