Друкаваныя выданні «Даведнiк беларускага журналiста» (Фенрых Пшэмыслаў, Вячорка Вінцук), а таксама «Беларусь на разломе» (Яраслаў Раманчук, Леанід Зайко) былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» судом Партызанскага раёну Менску 4 красавіка.

“Даведнік беларускага журналіста” быў выданы 26 гадоў таму (!) у Шчэціне пад рэдакцыяй беларускага мовазнаўца Вінцука Вячоркі і дзеяча польскай грамадскай супольнасці яшчэ з часу “Салідарнасці” Пшэмыслава Фенрыха. Гэты даведнік змяшчае артыкулы некалькіх аўтараў з парадамі.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі старонкі ў Facebook «Ольг’ерд Мамаєнко» і «Беларускi Моладзевы Хаб», Telegram-каналы і чаты «Диаспора Беларусов Мира», «Рабочы Рух чат», «Vladimir Pogosyan |Official», старонка ў «Аднакласніках» «Свободный Гомель FREE GOMEL», а таксама старонкі ў сацсетках Аляксандра Баля.