
Сваім чарговым указам №142 Лукашэнка прызначыў і перапрызначыў шэраг суддзяў па ўсёй Беларусі. Па Гарадзенскай вобласці таксама адбылося 5 прызначэнняў, якія закранулі 5 розных судоў. Суддзямі прызначаныя:
Вольга Дзедуль – суддзёй Лідскага раённага суду на 5 гадоў;
Наталля Карых – суддзёй эканамічнага суду на 5 гадоў;
Генадзь Мазайла – суддзём суду Ленінскага раёну Гародні на 5 гадоў;
Віктар Мацевіч – суддзём Астравецкага раённага суду на 5 гадоў;
Настасся Пяцэвіч (Пецевич) – суддзёй Мастоўскага раённага суду на 5 гадоў.
Найбольш сумнавядомы з пералічаных – Генадзь Мазайла, які да гэтага працаваў у судзе Ленінскага раёну і адзначыўся шэрагам палітычных карных прысудаў. Наталля Карых даўно ўжо працуе ў судовай сісітэме. Іншыя суддзі – гэта маладыя “кадры”.
