8 красавіка ў Слонімскім райвыканкаме прыём грамадзян правёў часова выконваючы абавязкі на пасадзе начальніка ўпраўлення па Гарадзенскай вобласці галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Віталь Клінчук. Пра гэта расказаў раённы рупар прапаганды – раённае выданне “Слонімскі веснік”.

Цікава, што на прыём прыйшло толькі тры чалавекі, а прымалі іх ажно тры чыноўнікі і дзве сакратаркі. дадайце сюды яшчэ супрацоўніка “Слонімскага весніка”, які павінен быў асвятляць “падзею”.

Характэрна як разабраліся з пытанне трэцяга наведніка прыёма, які прайшоў разбірацца з перавышэннем службовых паўнамоцтваў супрацоўнікам ДАІ. Спярша раёнка паведамляе, што ўсё было нібыта законна: “По вопросу превышения полномочий работниками ДПС ГАИ Слонимского РОВД разобрались по существу. Суть проблемы ясна. Законность действий подтверждается имеющимися записями видеорегистраторов и показаниями сотрудников милиции”. Ну а потым падае супрацьлеглую інфармацыю: “По обращению гражданина М. проводится разбирательство. Начальник РОВД взял ситуацию под контроль”.