“Гродзенская праўда” змясціла артыкул пра развіццё спорту ў Беларусі, інфраструктуру і перспектывы развіцця. Тэма датычыла таго, што на мінулым тыдні Лукашэнка правёў нараду па пытанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту. Галоўны інфармацыйны орган вобласці належна ацаніў мудрае кіраванне начальніка дзяржавы ў галіне спорту і праілюстраваў свой артыкул “тонкай” карыкатурай. Яе сэнс вы можаце ацаніць самы.

Невядома толькі – ці спадабаецца гэтая карыкатура галоўнаму герою…