За апошнія 5 месяцаў у базу вышуку Расеі патрапілі больш за 1 200 грамадзян і нараджэнцаў Беларусі.

У спіс беларусы трапляюць на запыт лукашэнкаўскіх органаў. А ўключэнне ў гэтую базу – гэта значыць, што іх шукаюць у абедзвюх краінах. Цяпер у расейскай базе больш за 4 700 беларусаў.

За 5 месяцаў у вышуковую базу РФ дадалі сама меней 58 чалавек, засуджаных па палітычных справах. У абноўленым спісе ёсць сваякі як былых палітвязняў, так і беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, журналістаў у эміграцыі.

У гэтай базе знаходзіцца нямала людзей з Гарадзеншчыны: Алесь Зарэмбюк, Сяргей Верамеенка, Вольга Верамеенка, Уладзімір Хільмановіч, Вольга Вялічка, Алесь Кіркевіч, Ежы Грыгенча, Вадзім Саранчукоў, Ірына Чарняўка, Георгі Рой, Ірына Новік, Дзяніс Чашчэвік, Юрась Дзяшук ды многія іншыя.

Паглядзець базу цалком можна на старонцы «Медыязоны».