
Уражвае кар’ерны рост маладога пракурора Мікіты Мысліўца. 9 красавіка галоўны пракурор Гарадзенскай вобласці Аляксандар Жукаў прадставіў начальнікам Астравецкага раёну новага пракурора гэтага рэгіёну. Да гэтага Мікіта Мыслівец працаваў намеснікам пракурора Лідскага раёну, а яшчэ раней – звычайным пракурорам у Гародні.
Жукаў не скупіўся на пахвальбу свайму падначаленаму:
“Никита Сергеевич креативный человек, мыслящий правильно, порой нестандартно, но в интересах службы и нашего государства. Самое главное – он знает своё направление деятельности и ко всему подходит с человеческой точки зрения, что тоже немаловажно. Не сомневаюсь, что команда Островецкого района во главе с Сергеем Тадеушевичем покажет высокие результаты на уровне области, – отметил Александр Васильевич и вручил прокурору Островецкого района удостоверение”.

Пракурор Мыслівец стаў вядомы пасля таго, як у 2021 годзе выступіў дзяржабвінаваўцам па крымінальнай справе Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі і Уладзіміра Кнігі. Пасля таго працэсу малады пракурор пайшоў на падвышэнне ў Лідскі раён. Там ён таксама “паспяхова” афармляў палітычны карны пераслед.
Даведка: Мікіта Сяргеевіч Мыслівец нарадзіўся ў Гародні ў 1991 годзе. Працаваў стажорам на пасадзе памочніка пракурора Свіслацкага раёну. Затым быў памочнікам пракурора Свіслацкага і Ваўкавыскага раёнаў, старшым памочнікам пракурора Ваўкавыскага раёну і г. Гродна, пракурорам аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах, намеснікам пракурора Лідскага раёну.
