Нелегальная праца на станцыі / t.me/Neman102/

У Гародні замежнікі нелегальна працавалі на чыгуначнай станцыі. Яны мылі вагоны за ўзнагароджанне. 

Гарадзенская міліцыя піша, што адрэагавала на ананімную інфармацыю. Высветлілася, што на чыгуначнай станцыі “Палескі парк” працавалі слухачы падрыхтоўчых курсаў адной з гарадзенскіх устаноў адукацыі. Замежнікі не мелі спецыяльных дазволаў на права працаваць ў Беларусі.

Агулам міліцыянты злавілі чатырох чалавек (як мінімум адзін з іх, грамадзянін Нігерыі). Ім пагражае адміністрацыйная адказнасць. Найхутчэй замежнікаў аштрафуюць. У дачыненні наймальніка распачалі адміністрацыйны працэс.