
маёр Крыжчанка
Лідская міліцыя зноў занялася публічнай прафілактыкай. На гэты раз на авансцэну выйшаў намеснік начальніка ООПП МОБ Лідскага РАУС маёр Якаў Крыжчанка, сумнавядомы на Лідчыне актыўным удзелам у пераследзе грамадскіх актывістаў. Ён расказаў у “Лідскай газеце” “о нормах законодательства, регламентирующего порядок проведения массовых мероприятий и ответственности за их нарушение”.
Ніякіх масавых мерапрыемстваў на Лідчыне даўно ўжо няма, з 2020 году, але лідскія міліцыянты ніяк ня могуць “расслабіцца”. Яны заўсёды “на страже” і гатовыя разабрацца з малейшай праявай іншадумства.
