фота з фэйсбуку Валера Руселіка

Сілавікі прыходзілі да родных гарадзенскага журналіста і блогера Валера Руселіка, а таксама грамадскай актывісткі Марыны Касінеравай.

Валер Руселік паведаміў пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы Facebook:

«Ну што ж, учора пад вечар да маёй мамы ў Горадні зноўку прыходзілі два гаўнюкі – што праўда, гэтым разам не ў пагонах, апранутыя ў цывільнае. Зноўку пыталі пра мяне: дзе жыву, ці зьбіраюся вяртацца, ці кантактуе мама са мною і г.д. з новага – ці ёсьць у мяне татуіроўкі і шнары, а таксама які ў мяне рост. Зноўку перапісалі дадзеныя маіх блізкіх сваякоў».

Журналіст не звязвае гэты візіт з сваім вяртаннем на тэлеканал Белсат.

Цікаўнасьць міліцыянтаў да росту, а таксама наяўнасці татуіровак і шнараў можа тлумачыцца складаннем адпаведнай арыентыроўкі.