
Тысячы людзей па ўсёй Беларусі, у тым ліку і на Гарадзеншчыне, абавязалі 12 красавіка ісці і працаваць на суботніку. Паводле яшчэ савецкага выслоўя – гэта калектыўная “добровольно-принудительная” праца ў выходны дзень. Па ўсіх прадпрыемствах і дзяржаўных установах іх работнікі і супрацоўнікі па-сутнасці былі прымушаны ісці на гэтыя паказушныя суботнікі.
Усе раённыя газеты дружна рапартавалі пра ўдзел у гэтым суботніку. У некаторыя раёны папрыязджалі чыноўнікі з цэнтру. Так Наваградак наведаў міністр жыллёва-камунльнай гаспадаркі Генадзь Трубіла. Разам з ім “суботнічаў” старшыня Наваградскага райвыканкаму Сяргей Чаркоўскі.

На Шчучыншчыне на суботнік выйшлі і міліцыянты з пракурорскімі работнікамі. Што харкатэрна Прадстаўнікі РАУС прыбіралі менавіта сваю “гаспадарку” і памяшканні.

А вось пракурорскія работнікі разам з старшынём сельсавету і школьнікамі атрымалі заданне прыбіраць у мястэчку Ражанка. Там яны прыбіралі помнік загінуўшым у другой сусветнай вайне і тэрыторыю вакол.
Такія суботнікі прайшлі па ўсёй Гарадзеншчыне.
