25 красавіка ў Беларусі пройдзе “Бібліяноч-2025” — культурна-асветніцкая акцыя, якая накіравана на падтрымку і папулярызацыю чытання. Гэтая акцыя адбудзецца ў 13 гарадах і 20 бібліятэках краіны. Гасцей чакаюць лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых, а таксама іншыя пазнавальныя забавы.

Сярод агучаных ідэяў, дзе пераважае, на жаль, ваенная тэматыка, ёсць і вельмі цікавыя. Так у Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Валянціна Таўлая пройдзе імпрэза «Не праспі! 20:25. Беларусь містычная», а ў Маладэчне ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча па-беларуску заяўлена тэма «Зямля, дзе пачаўся мой лёс» (да 85-годдзя Маладэчанскага раёну).

Шкада, але бібліятэкі Гарадзеншчыны амаль не захацелі ўдзельнічаць у культурнай акцыі. Толькі ў Воранаве (бібліятэка на фота) пройдзе вечарына, заяўленая пад тэмай «Юбилейная ночь: ночь исторических открытий». Астатнія бібліятэкі патэнцыйна цікавая акцыя не зацікавіла.