У прасветы ў плоце відаць чалавека ў форме хакі / Скрыншот

Некалькі дзясяткаў чалавек спрабавалі перабрацца праз плот на беларуска-польскай мяжы непадалёк ад Мельніка, каб нелегальна трапіць у Польшчу. А калі да іх пад’ехаў патруль памежнікаў, мігранты пачалі кідацца ў аўтамабіль камянямі.

З групы агрэсіўна настроеных мужчын вылучаўся чалавек у форме колеру хакі, які таксама кідаў камянямі ў польскіх памежнікаў, а пасля хутка ўцёк у лес. У паведамленні польскай Памежнай службы пра гэты выпадак гэтага чалавека называюць беларускім афіцэрам.