Астравецкі раённы суд

Група «Сэрца беларуса – мова беларуса» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» прызнаная экстремистской. Такое рашэнне абвешчана судом Астравецкага раёну.

Паведамляецца, што пракуратура разам з іншымі “специализированными органами правоохранительной системы” працягвае выяўляць і даследаваць падазроныя акаўнты і групы ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.

У час маніторынгу групы «Сэрца беларуса – мова беларуса» гэтамі органамі было вызначана, што там размешчаны публікацыі, якія прапагандуюць і заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама непасрэдна інфармацыя, “оскорбляющая государственный строй и Президента Республики Беларуси”. Пры тым доступ да групы адкрыты і туды можа зайсці кожны. Спробаў абмежаваць ці заблакаваць яе адміны не рабілі.

Улічваючы гэтыя абставіны, рашэннем суду Астравецкага раёну група «Сэрца беларуса – мова беларуса» прызнаная экстрэмісцкай і падлягае блакіроўцы.