@MAYDAYMog стала вядома, што дзяўчыну перавялі ў Следчы ізалятар у Баранавічах.

Нагадаем, жыхарка Ваўкавыска Аляксандра Каско была затрымана 9 лютага 2023 года пасля прыезду ў Беларусь. Яе звінавацілі па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», і засудзілі да 10 гадоў калоніі. Прысуд тады аформіў суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Аляксандру засудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за “удзел у экстрэмісцкім фармаванні” і “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Яшчэ да суда КГБ унёс Аляксандру ў “спіс тэрарыстаў”. У сакавіку 2024 году яна пачала адбываць тэрмін у гомельскай калоніі № 4. Да гэтага была зняволена ў Гарадзенскай турме.

Яе затрымалі пасля вяртання з Польшчы на пачатку лютага 2023 года. Цэлы год да яе затрымання збіраў інфармацыю супрацоўнік ГУБАЗіКа, якому ўдалося здабыць яе давер.

У мінулым траўні Аляксандру судзілі другі раз — за «абразу прадстаўніка ўлады» і «абразу суддзі».