
Сейм Літвы 17 красавіка падоўжыў на адзін год нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расеі і Беларусі, але не ўзмацніў іх.
За рашэнне прагаласавалі 115 дэутатаў Сейма, супраць не было ніводнага, адзін палітык устрымаўся, перадае LRT.
Падчас пасяджэння абмяркоўвалася ўзмацненне санкцый супраць грамадзян Беларусі. У прыватнасці, прапаноўвалася перастаць прымаць ад грамадзян Беларусі заявы на выдачу дазволаў на пражыванне ў Літве, калі ў іх няма дзеючай візы. Такія меры дзейнічаюць супраць расейцаў.
Ініцыятыва не была падтрыманая. Дэпутаты пагадзіліся, што беларусаў нельга прыраўноўваць да расейцаў, бо яны не апраўдваюць і не падтрымліваюць агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны. Таму нашым суайчыннікам пакінулі прававы механізм для ўезду ў Літву дзеля працоўнай дзейнасці.
Таксама прапаноўвалася ануляваць ужо выдадзеныя літоўскія ДНЖ, калі грамадзяне Расеі ці Беларусі ездзяць на радзіму часцей за адзін раз цягам трох каляндарных месяцаў. Ад гэтай прапановы таксама адмовіліся.
Еўрарадыё
