
Канстанцін Бурак
17 красавіка Лукашэнка зноў перакартаваў сваіх чыноўнікаў. Некаторыя змены закранулі і Гарадзеншчыну. Так ён прызначыў Канстанціна Бурака сваім памочнікам — інспектарам па Гродзенскай вобласці. Да яго гэтае “неканстытуцыйнае” крэсла займаў сам Юрый Караеў, які цяпер ажно “губернатор”. А Бурак раней быў кіраўніком Апаратам Саўміна.
Іншы гарадзенскі чыноўнік – Віталь Нявера пайшоў угару. Ён цяпер заняў пасаду старшыні Дзяржкаммаёмасці. Да гэтага ён быў намеснікам старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Віталь Нявера
