Цяпер кожную суботу ў 7:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: Кніга “Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020 года” выйшла ў выдавецтве “Skaryna Press”. Гэтая кніга ўяўляе сабой зборнік эсэ, напісаных студэнтамі — удзельнікамі пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. У рубрыцы пабываем на прэзентацыі кнігі, якая прайшла ў Варшаве, і пачытаем некаторыя з эсэ.

Асоба: Палітзняволенаму Андрэю Пачобуту 16 красавіка споўнілася 52 гады. Гэта ўжо пяты дзень народзінаў, які прадстаўнік польскай меншасці ў Беларусі сустракае за кратамі.

Праваабарончы слоўнік: Праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць”  распавядае пра становішча жанчын у зняволенні.