
17 красавіка ў Мастоўскім райвыканкаме прайшла нарада па падрыхтоўцы ўжо 4-га “з’езду малых гарадоў Гарадзенскай вобласці і Ніжагародскай вобласці Расеі”.
Кіравалі гэтай нарадай актыўныя ўдзельнікі і ранейшых такіх з’ездаў “дэпутат” Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка і старшыня Гарадзенскага абласнога савету “дэпутатаў” Алена Пасюта. Паведамляецца, што прайшло арганізацыйнае абмеркаванне падрыхтоўкі міжнароднага форума, а “также содержательной наполняемости треков, в которых будут участвовать гости из Российской Федерации”.

Плануецца, што Зэльвенскі раён прэзентуе свой досвед у сістэме мясцовага кіравання і самакіравання (самакіравання, як вядома, у Беларусі зусім няма – рэд.). Предполагается посещение Деречинского агрогородка, где будут продемонстрированы лучшие практики данного района.
Слонім будзе паказваць расейскім гасцям прамысловыя прадпрыемствы, а Шчучын – поспехі аграпрамысловага комплексу. Трэк «Молодёжь. Культура. Туризм» будуць прадстаўляць адразу два раёны – Ваўкавыскі і Свіслацкі.

Пра з’езды малых гарадоў мы расказвалі раней:
