Непадалёк чыгуначнага вакзалу Ваўкавыску з’явіўся новы інфармацйны ўказальнік на беларускай і ангельскай мовах. Ён інфармуе пра найбольш цікавыя турыстычныя аб’екты ў горадзе. Аздоблены ўказальнік фігурай ваўка, які, як вядома, змешчаны на гербе Ваўкавыску. Таксама абазначаны кірункі бакоў свету.

На ўказальніку даецца інфармацыя пра адлегласць да турыстычнага інфармацыйнага цэнтру і помнікаў гісторыі і архітэктуры. Побач таксама размешчаны стэнд для турыстаў, якія хочуць больш пазнаёміцца з гісторыяй Ваўкавыскага раёну. Там жа размешчана інфармацыя пра турыстычны маршрут «Даступная гісторыя Ваўкавыска» для людзей, якім праблемна чытаць.