У нядзелю, 20 красавіка, Беластоцкая грамадская ініцыятыва па ахове магіл беларускіх дзеячаў кліча на ўрачыстую справаздачную экскурсію па ўпарадкаваных могілках.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы, краязнаўца Аляксей Трубкін:

–Ініцыятыва паспяхова здзейсніла ўсе мэты, нават больш. Калі б не грамадскі актывізм і зацятасць нашых сяброў, то з гэтага нічога б не атрымалася. Аплачаны месцы пахаванняў, зроблена рэканструкцыя магілаў Сяргея і Лявона Богушаў. Адбудуцца экскурсіі 20-га і 27 красавіка. Можна прыйсці і пабачыць, як цяпер выглядаюць магілы.

Уваход вольны. Час: 12.00 (час мясцовы)
Месца збору: ля ўваходнай брамы, могілкі Усіх Святых, Беласток (вул. Высоцкага, 1)