У сераду, 23 красавіка, у Беластоку грае канцэрт баяніст Аляксандар Ясінскі.

“Я прыеду да вас пайграць прыгожую музыку, якую вельмі люблю і глыбока адчуваю.

Для мяне гэта будзе ўнікальнае падарожжа, дзе задумлівы беларускі фальклор сустрэнецца са стыхійнай імправізацыяй, дзе медытатыўны мінімалізм напаткае рокавы драйв, дзе сутыкнуцца старое і сучаснае, простае і складанае”, – кажа спадар Аляксандар.

Час: 19.30 (час мясцовы). Месца: Białystok Music Club, вул. Legionowa 14/16, Беласток