
Аўгустоўскі канал рыхтуюць да адкрыцця сезону. Ужо 20 гадоў яго абслугоўваннем з беларускага боку займаюцца супрацоўнікі прадпрыемства “Гроднамеліяводгас”. Працы на канале і шлюзах ідуць ужо з пачатку году.
– Правялі работы па ачыстцы камер шлюзаў ад смецця, адрамантавалі рэдуктары, платы і гідравузлы, а таксама ўпарадкавалі прылеглыя тэрыторыі. Значную ўвагу надалі абнаўленню турыстычнай інфраструктуры: рамонце веласіпедных дарожак, уборцы тэрыторыі, вывазу смецця, устаноўцы біяпрыбіральняў і рамонце катамаранаў, – расказаў начальнік участка па эксплуатацыі Аўгустоўскага канала “Гроднамеліяводгас” Эдмунд Юткевіч.
Адной з галоўных навін на Аўгустоўскім у сезоне – 2025 стане новая лакацыя для актыўнага адпачынку ў раёне шлюза Нямнова. Тут абсталююць пракат катамаранаў і зручныя альтанкі для адпачынку.
Спецыялісты кругласуткава сочаць за роўнем вады: канал не павінен выходзіць з берагоў. Асноўнай задачай на міжнавігацыйны перыяд была падрыхтоўка суднаходнага шлюза Дамброўка. Усе работы выканалі, і ўжо 19 красавіка адкрыўся сезон навігацыі. Першых адпачывальнікаў на борт узяў цеплаход “Нёман”, які належыць АУП “Гроднамеліяводгас”. На ваду спусцілі таксама катамараны і лодкі.
На жаль з 2020 году ў выніку канфрантацыйнай палітыкі ўладаў Беларусі абсталяваны роварны і байдаркавы пераход Лясная-Рудаўка больш не дзеіць. Ранейшыя гады гэты пераход адкрываўся з 1 траўня і дзеіў да кастрычніка. Ён карыстаўся папулярнасцю як у беларускіх так і польскіх турыстаў.
