Абласное ўпраўленне ўнутраных спраў паведамляе, што правоохранители Гродненской области проводят рейды на объектах агропромышленного комплекса, чтобы предупредить и не допустить правонарушений и преступлений в период проведения весенних полевых работ. 

У гэты перыяд вяскоўцам трэба быць асабліва пільнымі і не трапляцца на вочы міліцыянтам.

За мінулы тыдзень міліцыянты па вобласці затрымалі 10 чалавек у нецвярозым стане. Гэта вяскоўцы з Ракаўцаў Смаргонскага раёну, Красноўцаў Лідскага раёну, Трасцянкі і Каменнага Логу Наваградскага раёну, Славацічаў Карэліцкага раёну, Падбалоцця Зэльвенскага раёну Касцюкоў Дзятлаўскага раёну, ды іншых. Усе яны – працаўнікі сельскіх гаспадарак у гэтых мясцовасцях.

Паведамляецца, што міліцыянты будуць працягваць такія рэйды.