
Праз год у раённым цэнтры Свіслач плануюць адкрыць новы басейн. Пакуль жа адпаведны камень ажно з шыльдай (навошта і каму патрэбныя гэтыя лішнія выдаткі-?) заклаў у час свайго высокага візіту старшыня аблвыканкаму Юрый Караеў.
Басейн будзе размешчаны ў аднапавярховым будынку і злучаны пераходнай галерэяй з будынкам сярэдняй школы №2, якая носіць імя героя савецкага саюзу Николая Массонова. Агульная колькасць наведнікаў, якіх адначасна зможа прымаць будучы басейн – каля 50 чалавек.
А пакуль басейна няма зрабілі мурал з выявай расейскай георгіеўскай стужкі і згаданага Масонава.



