
Гарадзенскі ваенкамат
З 22 красавіка пачынаецца накіраванне ў войскі хлопцаў, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і ваенныя часткі Узброеных сіл, унутраных войскаў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі, паведамляе Мінабароны.
У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1 000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, Менскай вайсковай камендатуры і 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра.
Усяго ў войска ў красавіку — траўні плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек.
Выкліку на прызыўныя камісіі вясной падлягае каля 43 тысяч маладых людзей. Прысяга пройдзе 24 траўня.
