Так званая Лінія Сталіна

Прафсаюзнікі Гарадзеншчыны пахваліліся, што ў першым квартале 2025 году арганізацыі вобласці накіравалі на турысцка-экскурсійную дзейнасць (якая бюракратычная фармулёўка!) каля 780 тысяч беларускіх рублёў.

Цікава, што з гэтай сумы каля 580 тысяч рублёў былі выкарыстаны на паслугі “Беларустурыст”. Іншымі словамі дзяржаўныя грошы пералічваюцца ў дзяржаўны ж бюджэт, прыватны бізнес на турызме зарабляе мізэр.

Аналіз выдаткаў па галінах паказвае, што найбольшыя сумы на “экскурсионные мероприятия” выдзелілі абласныя арганізацыі аграпрамысловага комплексу (Br290 тыс.), будаўніцтва (Br95 тыс.) і аховы здароўя (Br91 тыс.).

Супраца з “Гроднатурыст” стала прыярытэтнай для дзяржаўных прафсаюзнікаў. У першым квартале было арганізавана 195 туристско-экскурсионных мероприятий, в которых приняли участие более 7,3 тыс. человек. Наибольшее количество экскурсий было проведено для работников агропромышленного комплекса (50 экскурсий, 1,6 тыс. участников), здравоохранения (26 экскурсий, около 1 тыс. участников), строительства и промышленности строительных материалов (22 экскурсии, порядка 1,2 тыс. участников)”, – расказала начальніца аддзелу па працы з пярвічнымі прафсаюзамі Марына Арцыман.

Што цікава, на першым месцы сярод гэтых “мероприятий” ідзе наведванне псеўдагістарычнага комплексу “Линия Сталина”, далей ідуць мемарыяльный комплекс Хатынь, Белавежская пушча, парк гісторыі “Вялікае княства “Сула”, Жыровічы, аглядная экскурсія па Гародні.