У Гарадзенскім абласным судзе яшчэ 10 сакавіка быў абвешчаны прысуд 42-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Цераховічу. Яго звінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і прызначылі дзесяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд аформіў Юрый Казакевіч.

Пра Сяргея Цераховіча вядома няшмат. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Гародні. Паводле звесткак «Белпола», ён да канца 2016 году служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2141, якая абслугоўвала пункт «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.

Па звестках Digital Intelligence Team, пасля 2016 года Цераховіч заняўся ўласным бізнэсам. Сяргей стаў дырэктарам фірмы «Севіры Сэрвіс», якая здзяйсняла рытуальныя паслугі. Таксама ў яго быў статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «Паштовая ды кур’ерская дзейнасць».

Вясна