«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі старонкі лідара гарадзенскага гурта Dzieciuki Аляксандра Дзянісава ў сацсетках Facebook і «Вконтакте». На старонцы ў Facebook спявак мае больш за 4,8 тысячы сяброў, у «Вконтакте» — больш за 1,8 тысячы. Хоць акаўнтам Вконтакте Алесь па яго ўласным прызнанні не карыстаецца ўжо некалькі гадоў.

Гурт “Дзецюкі” паспяхова прадаўжае сваю творчасць і на эміграцыі.