
Рэлігійныя супольнасці паводле ўладаў сённяшняй Беларусі павінны быць пад татальным кантролем уладаў. З гэтай мэтай чыноўнікі прыдумалі чарговую перарэгістрацыю існых рэлігійных структур. З гэтай мэтай Гародню адмыслова наведаў “уполномоченный” па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак. На адмысловым паседжанні Гарадзенскага аблвыканаму ён пахваліў мясцовых вертыкальнікаў, маўляў “Гродненская область стала примером для всей страны в деле перерегистрации религиозных организаций”.
Хваліўся рэгіянальнымі дасягненнямі і начальник главного управления идеологической работы и по делам молодежи облисполкома Игорь Булавко.
А насамрэч гэтыя бюракратычныя перарэгістрацыі служаць толькі адной мэце – ускладніць рэлігійнае жыццё парафій і прыходаў розных канфесій.
Была паданая і статыстыка па Гарадзенскай вобласці – у рэгіёне дзеюць 14 канфесій, ажно 485 рэлігійных арганізацый, з якіх – 456 – гэта рэлігійныя грамады, у якіх працуюць больш 560 святароў розных канфесій.
Па словах Булаўкі ўжо перарэгістравана каля 60% арганізацый.
В мае рассчитываем выйти на 80%, а до 6 июля – завершить работу полностью, – добавил Игорь Булавко.



