Студэнта з Гародні будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Як паведамляе @nebovkletku, 3 сакавіка пачалі дзве крымінальныя справы па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці) у дачыненні да навучэнца Гарадзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа імя Івана Шчаснага. Паведамляецца, што хлопец 2005 года нараджэння, яго прозвішча пачынаецца на літару Г.

Паведамляецца, што хлопец у перыяд з 2022 года па 3 сакавіка 2025 года перасылаў паведамленні ў чат «Беларускі Гаюн», прызнаны ў сакавіку 2022 года «экстрэмісцкім фармаваннем». У тым ліку пісаў пра перамяшчэнні ваеннай тэхнікі ў Беларусі. У лютым 2025 года доступ да чата атрымалі сілавікі.

Інфармацыя пра гэтую крымінальную справу з’явілася ў дакументах для ідэолагаў. Сілавікі прапаноўваюць праводзіць больш открытых диалоговых площадок с “ведущими политическими обозревателями, правильными блогерами”.