
Чарговая амністыя ў Беларусі, як сцвярджаюць ўладныя прапагандысты, не закране палітычна зняволеных.
Да 80-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне лукашэнкаўскія ўлады збіраюцца правесці амністыю. Сярод галоўных зменаў – пашырэнне спісу тых, хто можа быць цалком вызвалены ад пакарання. У яго дадалі асобаў, якія пакутуюць на пэўныя хваробы. Паводле папярэдніх ацэнак, пад дзеянне амністыі могуць трапіць каля 8 тысячаў чалавек. У законапраекце асобна не гаворыцца пра выключэнне са спісаў асобаў, асуджаных паводле артыкулаў «экстрэмісцкага кірунку».
