
Акцыя прайшла 25 красавіка на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера ў цэнтры гораду паблізу помніка Ежы Папялушку. Выступоўцы расказвалі пра бягучую сітуацыю з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі ў лукашэнкаўскіх турмах і калоніях. На акцыю сабралася 30 чалавек – прадстаўнікі польскай і беларускай грамадзянскай супольнасці і журналісты. Выступілі прадстаўнікі Саюзу палякаў, Вспульноты польскай, праваабаронцы.


25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо чатыры гады і адзін месяц.






