Цягам двух апошніх тыдняў сваякі засуджаных сутыкнуліся з прыдзіркамі да цыгарэт, якія перадаюцца ў 50-кілаграмовых перадачах. Тытунёвыя вырабы зараз правяраюцца падкрэслена скрупулёзна, практычна ў кожнай перадачы выбарачна бяруцца некалькі пачкаў і іх змесціва вытрасаюць ў асобны пакет.

Тут варта патлумачыць, што сваякі засуджаных часта вязуць цыгарэты ў калоніі не ў заводскіх пачках, а ў іх поліэтыленавых фабрычных упакоўках. Для гэтага цэлафан акуратна здымаецца з цыгарэтнай пачкі, самі цыгарэты з яе дастаюцца і перакладаюць у цэлафан. Цяпер жа гэты цэлафан кантралёры ПК-22 неміласэрна рэжуць.

Тое ж самае адбываецца, калі цыгарэты прыходзяць у некранутым заводскім блоку. Кантралёры наўздагад вымаюць з блока дзве пачкі і вытрасаюць іх змесціва. З чым звязана ўзмацненне жорсткасці — супрацоўнікі ПК не тлумачаць.

У гэтай калоніі знаходзіцца не менш 60 палітвчных вязняў.