
Лукашэнкаўскія ўлады прызналі «экстрэмісцкай» назву гарадзенскага гурта «DZIECIUKI».
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гародні 24 красавіка. «Экстрэмісцкімі» прызнаныя сацсеткі гурта, лагатып, а таксама «візуальны матэрыял альбо тэкст “DZIECIUKI” з якімі-небудзь надпісамі або без выкарыстання надпісаў».
Яшчэ раней “экстрэмісцкімі” прызнаныя акаўнты ў сацыяльных сетках лідара гурта Алеся Дзянісава.
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапіла старонка ў Instagram «shodbelarus» і яе лагатып.
