Пракуратура Гародні на выязным судовым паседжанні ў будынку Гарадзенскага аграрнага ўніверсітэту падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне і такім чынам за ўхіленне ад службы ў войску быў засуджаны 20-гадовы хлопец.

Па матэрыялах справы абвінавачаны, атрымаўшы асабіста пад подпіс позву пра яўку на 30 жніўня 2023 года ў ваенкамат для праходжання медыцынскага агляду, не з’явіўся без уважлівых прычын у прызначаны дзень, чым перашкодзіў прыняццю прызыўной камісіяй у дачыненні да яго рашэння аб выкананні воінскага абавязку.

Абвінавачаны растлумачыў, што не з’явіўся ў ваенкамат, паколькі знаходзіўся ў Расеі ў звязку з паступленнем у навучальную ўстанову для атрымання вышэйшай адукацыі.

Суд Ленінскага раёну Гародні абвесціў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч.1 арт.435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь маладзёну прызначана абмежаванне волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

После судебного заседания государственный обвинитель выступила перед присутствующими и разъяснила им ответственность за уклонение от мероприятий по призыву на срочную военную службу, сообщает служба информации прокуратуры Гродненской области.