
З 26 красавіка па 8 траўня на Паўночнай міні-ЦЭЦ філіяла “Гродзенскія цеплавыя сеткі” РУП “Гроднаэнерга” праходзяць планавыя рэжымна-наладачныя выпрабаванні на паравым катле пры спальванні рэзервовага паліва (мазуту паліўнага).
Як паведамілі на прадпрыемстве, правядзенне гэтага тыпу работ спалучана са змяненнем афарбоўкі адыходных дымавых газаў.
Паведамляюць, што выпрабаванні праводзяцца з мэтай вызначэння аптымальных рэжымаў работы абсталявання з найбольш эфектыўнымі эканамічнымі і экалагічнымі паказчыкамі выкідаў. Але жыхарам гораду напэўна варта цягам амаль двух тыдняў паменш бываць у гэтай частцы Гародні.
