У Смаргоні завяршаюць упарадкаванне мемарыялу “Переправа”. Ён аформлены ў мілітарна-савецкім стылі, месца пераважна закатана ў бетон і асфальт. Не абышлося, канешне, і без савецкай сімволікі. Устаноўлена і падсветка, цяпер у вечаровы час месца будзе асвятляцца.