Сёлетні вясенні прызыў у войска абстаўлены надзвычайнай прапагандысцкай “помпай”. Прыкладам прызыў навабранцаў у Ашмянскім раёне, пра што расказала раённая газета. У адзін з дзён з раёну сабралі 18 маладзёнаў. Усяго ж начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыяту Ашмянскага раёну маёр Віталь Кішкель расказаў, што ўсяго ў гэты прызыў выправяцца служыць каля 40 чалавек. Лічба гэтая выразна паказвае, што маладога пакалення ў раёне вельмі мала. Гэта з-за зніжэння нараджальнасці (вёскі і мястэчкі папросту выміраюць фізічна), а таксама з-за таго, што маладыя хлопцы імкнуцца выязджаць на вучобу за мяжу.

Сабраць у раённым камісарыяце прызыўнікоў – гэта яшчэ не ўсё. Як паведаміў згаданы Кішкель “С призывного пункта новобранцы направятся на сборный пункт в Гродно, где их ждет торжественная встреча с губернатором Юрием Караевым. А пока слова напутствия они слышат от провожающих и руководства военного комиссариата”.